Fall in Love in Christmas, kikidating.com
  • Olesya

Які ён, беларускі мужчына?

Паводле статыстыкі, на 10 жанчын у краіне прыпадае 8,68 мужчыны. Гэта прытым што нараджаецца на 10 дзяўчынак 10,58 хлапца.


Мужчыны раней паміраюць, раней гінуць, карацей жывуць. Таму і выходзіць так, што ў Беларусі на 1000 мужчын прыпадае 1152 жанчыны, хоць на 1000 нованароджаных хлопчыкаў у нашай краіне прыпадае 945 дзяўчатак.


Паводле звестак Белстата, на пачатак гэтага года колькасць мужчын у Беларусі склала 4 мільёны 398 тысяч чалавек, або 46,5% агульнай колькасці насельніцтва.

Тры чвэрці мужчын жывуць у гарадах.

Сярэднестатыстычнаму беларускаму мужчыну — 37 гадоў.


У шлюб мужчыны ўступаюць у сярэднім у 26,6 года.

Для параўнання: у 1991 годзе гэта рабілі ў 23 гады. Цяпер мужчына не спяшаецца аформіць адносіны, часцей сталі сустракацца нефармальныя шлюбы.

У 25–29 гадоў жэняцца 33% ад мужчын. Амаль столькі сама надзяваюць пярсцёнак у 20–24 гадоў (32,5%). Сярэдні ўзрост паўторнага шлюбу — 40 гадоў. Дарэчы, на жаль, сёлета колькасць разводаў упершыню перавысіла планку 50% ад колькасці шлюбаў. А ў Мінску гэта нават 70%. Людзі ўсё часцей шукаюць лепшага замест добрага.




А як жа здароўе мужчын? Белстат прыводзіць інфармацыю і аб гэтым.


На сёння толькі кожны чацвёрты мужчына займаецца фізкультурай або спортам і толькі кожны восьмы робіць тое штодня.

У той жа час палова мужчын курыць, прычым 7,1% выпальвае больш за 20 цыгарак за дзень. І гэта нягледзячы на той факт, што курэнне гарантавана вядзе да хваробаў і слабасці ўжо да 50 гадоў.





Kikidatingtravel.com

Dating Networking 

Kikidating.com 

#dating #yacht #men #women #speeddating #nice #france #italy #monaco #usa #palmbeach #travel #luxury #lifestyle #cooking

0 views0 comments

Recent Posts

See All

©2021 by KIKIDATING TRAVEL & KIKIDATING.COM